Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Мінску пасля ўжывання псіхатропу загінула 19-гадовая студэнтка: распачата крымінальная справа

06.08.2018
Першамайскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта высвятляюцца абставіны гібелі 19-гадовай студэнткі аднаго са сталічных ВНУ.

Па дадзеных следства, неўстаноўленая асоба 3 жніўня збыла маладым людзям асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва з выкарыстаннем закладкі. Увечары 4 жніўня кампанія з 8 чалавек, чацвёра з якіх - непаўналетнія, сабралася ў кватэры, дзе жыла загінулая дзяўчына, з мэтай сумеснага баўлення часу і ўжывання псіхатропу, набытага раней. Бацькі дзяўчыны пры гэтым дома адсутнічалі.

Паводле аператыўных дадзеных супрацоўнікаў наркакантролю Першамайскага РУУС г. Мінска, набытае загадзя рэчыва было расфасавана з дапамогай электронных вагаў у пустыя капсулы ад медыцынскіх прэпаратаў. Кожнаму прызначалася па 2 капсулы з наркотыкам унутры. Па адной капсуле прысутныя ўжылі адразу, а астатнія капсулы заставаліся для наступнага ўжывання.
 
Праз некаторы час гаспадыні «вечарынкі» стала дрэнна, яе госці выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу. Нягледзячы на праведзеныя медыцынскімі работнікамі рэанімацыйныя мерапрыемствы, дзяўчына памерла па месцы жыхарства.

Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па ч. 5 арт. 328 (незаконны абарот псіхатропных рэчываў, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час следчымі сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі ўнутраных спраў праводзіцца работа па ўстанаўленні асоб, якія мелі дачыненне да супрацьпраўных дзеянняў. Прызначана правядзенне шэрагу экспертных даследаванняў.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта
ГУУС Мінгарвыканкама