Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы аб шматэпізодным махлярстве

04.06.2018
Партызанскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы па абвінавачванні 38-гадовага мінчука ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Расследаваннем устаноўлена, што абвінавачаны ў перыяд з ліпеня 2012 года па лістапад 2014 года на падставе развіцця бізнесу ў сферы куплі-продажу аўтамабільных запчастак і аксесуараў завалодаў шляхам падману і злоўжывання даверам грашовымі сродкамі 12 грамадзян на суму больш за 120 тысяч рублёў. Акрамя таго, ён заключыў дагаворы з 8 суб'ектамі гаспадарання на пастаўку матэрыяльных каштоўнасцяў: антыфрызаў, алеяў, фільтраў і прыстасаванняў для абслугоўвання транспартных сродкаў, аднак па іх не разлічыўся.

З мэтай атрымання грошай у доўг мужчына ўводзіў пацярпелых у зман адносна сваёй эканамічнай заможнасці. Для перакананні ў намеры выканання абавязацельстваў ён складаў дагаворы пазыкі і падаваў распіскі, а таксама па заканчэнні першага месяца некаторым крэдыторам выплачваў працэнт за карыстанне грашовымі сродкамі. Пасля перапыняў кантакты: мяняў абаненцкія нумары тэлефонаў, месца жыхарства, спасылаўся на асабістую занятасць і непрадбачаныя цяжкасці.

Наступным спосабам супрацьпраўнага завалодання грашовымі сродкамі стала прапанова аб працаўладкаванні ў набытае ім ў 2016 годзе таварыства з абмежаванай адказнасцю. Ім прымаліся інжынеры-тэхнолагі, механікі, слесары, менеджэры і кіроўцы з афармленнем працоўнай кніжкі і унясеннем адлічэнняў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Узнос складаў каля 300 рублёў.

На падобнага роду рэкламу на інтэрнэт-рэсурсах адгукнуліся пяцёра грамадзян, аднак пасля ўнясення сумы агульным памерам больш за 1,4 тысячы рублёў новаспечаны дырэктар абяцанні не выканаў. Пры гэтым ён не меў ні памяшканняў, ні абсталявання для функцыянавання дадзенага прадпрыемства.

Акрамя таго, на працягу 2017 года мужчына ў інтэрнэце размяшчаў аб'явы аб продажы мабільных тэлефонаў і розных прылад, якіх у яго не было. Пасля аплаты заказ нібыта адпраўляўся маршрутнымі таксі альбо поштай і па незалежных ад мужчыны прычынах «губляўся». Шкода ад дадзенай супрацьпраўнай дзейнасці нанесена 19 грамадзянам на суму больш за 8 000 рублёў.

У ходзе папярэдняга следства мужчына даваў супярэчлівыя паказанні з мэтай пазбегнуць прыцягнення да крымінальнай адказнасці, аднак пасля азнаямлення з сабранымі следчымі доказамі цалкам прызнаў сваю віну.

Крымінальная справа пракурорам накіравана ў суд.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску
Марына Дранькова