У Мінску завершана расследаванне шматэпізоднай крымінальнай справы аб махлярстве ў сацсетках: 24-гадовы мужчына выдаваў сябе за жанчыну
22.06.2018
Савецкім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы па абвінавачванні 24-гадовага ўраджэнца Гродзенскай вобласці ў махлярстве і вымагальніцтве.
Расследаваннем устаноўлена, што абвінавачаны са снежня 2015 года па студзень 2018 года з дапамогай выкарыстання раней створаных ім акаўнтаў у сацыяльнай сетцы, а таксама на сайце знаёмстваў, прадстаўляючыся жанчынай, шляхам падману і злоўжывання даверам 63 мужчын завалодаў грашовымі сродкамі на агульную суму звыш за 52 тысячы рублёў.
Пацярпелыя пералічвалі грашовыя сродкі на баланс мабільнага тэлефона па просьбе «жанчыны», якой нібыта неабходна было вырашаць шматлікія праблемы асабістага характару. Найбольшы сукупны памер пераведзенай сумы ад аднаго з пацярпелых склаў звыш за 33 тысяч рублёў.
Акрамя таго, абвінавачаны прад'явіў аднаму з пацярпелых патрабаванне аб пералічэнні грашовых сродкаў на баланс рахунку пад пагрозай выдавання звестак аб іх віртуальных зносінах жонцы, у выніку чаго завалодаў 10 рублямі.
Фігурант для напаўнення персанальнай старонкі выкарыстаў фотаздымкі невядомых яму дзяўчат, размешчаныя ў інтэрнэце. Пасля блакавання акаўнта працягваў перапіску ў мессенджеры на мабільнай прыладзе, аднак на званкі не адказваў і на сустрэчы не з'яўляўся, спасылаючыся на розныя акалічнасці. Пасля двое пацярпелых звярнуліся з заявамі ў праваахоўныя органы.
Па дадзеных следства, атрыманыя проціпраўным спосабам грашовыя сродкі абвінавачаны пералічваў на свой рахунак у букмекерскай канторы і абналічваў, пасля чаго рабіў стаўкі на вынікі спартыўных спаборніцтваў, марнаваў на наведванне забаўляльных устаноў у Мінску і дарагія падарункі дзяўчыне.
Па завяршэнні расследавання мужчыну прад'яўленае абвінавачанне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 209 (замах на махлярства ў асабліва буйным памеры, паўторна), ч. 2 арт. 208 (вымагальніцтва) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Шкода пацярпелым кампенсавана часткова.
Крымінальная справа пракурорам накіравана ў суд.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску
Марына Дранькова
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

