У Оршы ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да ўладальніка наркалабараторыі
21.05.2015
Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуецца крымінальная справа, узбуджаная ў дачыненні да жыхара горада Оршы, які ў сваім доме арганізаваў наркалабараторыю.
Вечарам 19 мая ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у прыватным доме непрацуючага 25-гадовага жыхара Оршы выяўлена памяшканне, спецыяльна абсталяванае для вырошчвання марыхуаны.
Пры аглядзе месца выпадку следча-аператыўнай групай забрана высушаная марыхуана, 9 кустоў канапель, вадкасці для ўгнаення і падтрымання росту раслін, лабараторнае абсталяванне: вентылятары, лямпы, фільтры для ачысткі паветра, самаробная сістэма арашэння, тэрмометры.
У дачыненні да падазронага Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Работа па крымінальнай справе працягваецца. Следчымі назначаны шэраг экспертных даследаванняў, праведзены агляды месца выпадку, мужчына дапытаны ў якасці падазронага. У цяперашні час ён дае прызнальныя паказанні.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Іна Гарбачова
ФОТА:


Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

