Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Пастаўскім раёне пры пажары загінула дзіця. У дачыненні да маці ўзбуджаная крымінальная справа

05.07.2018
Пастаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа ў дачыненні да жыхаркі вёскі Палессе аб пакіданні ў небяспецы малалетніх дзяцей.

Па дадзеных следства, 1 ліпеня каля 13.30 гадзін жанчына, якая знаходзіцца ў адпачынку па дагляду за дзіцем, пакінула шасцярых малалетніх дзяцей адных дома і пайшла да суседкі распіваць спіртныя напоі. Праз паўгадзіны адбылося ўзгаранне жылога дома, у якім знаходзіліся дзеці. Бацька ў момант пажару быў на працы. Суседзі паведамілі ў МНС, што адбылося ўзгаранне.

У выніку пажару загінула 7-гадовая дзяўчынка. Старэйшая сястра (8 гадоў) і малодшыя дзеці (дзяўчынкі ва ўзросце года і двух гадоў, і хлопчыкі - трох і пяці гадоў) былі выратаваны і ў выніку пажару не пацярпелі.

У цяперашні час дзеці знаходзяцца ў прытулку. Са старэйшым дзіцем працуюць псіхолагі. Бацькі дзяцей знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў псіхіятрычным шпіталі.

Следчымі ў дачыненні да 40-гадовай жанчыны распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (свядомае пакіданне без дапамогі асобы, якая знаходзіцца ў небяспечным для жыцця і здароўя стане і пазбаўленае магчымасці прыняць меры да самазахавання па маленстве, у выпадку калі вінаваты меў магчымасць аказаць пацярпеламу дапамогу і быў абавязаны пра яго клапаціцца).

Падчас агляду месца здарэння следчыя сумесна з экспертамі зафіксавалі следавую карціну, прызначылі судова-медыцынскую і пажара-тэхнічную экспертызы.

Устаноўлена, што сям'я знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. У сувязі з злоўжываннем спіртнымі напоямі бацькамі малалетнія дзеці раней неаднаразова канфіскоўваліся з сям'і. У момант пажару падазраваная жанчына знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення - канцэнтрацыя этылавага спірту складала 2,00 праміле.

Следствам будуць прыняты вычарпальныя меры да ўстанаўлення прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства. Папярэднімі прычынамі пажару разглядаюцца версіі - неасцярожнае абыходжанне з агнём дзецьмі і неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні маці.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Святлана Сахарава