Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Следчым камітэце Беларусі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва з ФБР ЗША па супрацьдзеянні міжнароднай злачыннасці

15.06.2018
У рамках першага візіту ў Рэспубліку Беларусь аташэ па прававых пытаннях - прадстаўніка Федэральнага бюро расследаванняў Злучаных Штатаў Амерыкі пры амбасадзе ЗША ў Украіне Лоры Крыгбаум у цэнтральным апараце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча з амерыканскімі калегамі.

Спадарыня Крыгбаум і яе памочнік Даніэль Стоддард нядаўна прыступілі да выканання сваіх абавязкаў у Кіеве і адказваюць у тым ліку за ўзаемадзеянне па лініі ФБР ЗША з Рэспублікай Беларусь.

У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб прававых сістэмах дзвюх краін, абмеркавалі асаблівасці вядзення крымінальнага працэсу ў Беларусі і ЗША, закранулі некаторыя аспекты аказання міжнароднай прававой дапамогі па крымінальных справах.

Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што паспяховае процідзеянне злачыннасці, асабліва арганізаванай і той, што мае транснацыянальны характар, немагчыма без эфектыўных сумесных дзеянняў беларускіх і амерыканскіх праваахоўнікаў.

Бакі дамовіліся працягнуць практыку абмену інфармацыяй, якая уяўляе ўзаемную цікавасць, і перадавым вопытам следчай работы, а таксама практыку аказання садзейнічання ў прафесійнай падрыхтоўцы следчых.

Візіт у Рэспубліку Беларусь прадстаўнікоў ФБР ЗША спрыяў умацаванню канструктыўнага ўзаемадзеяння праваахоўных органаў дзвюх краін у галіне барацьбы са злачыннасцю.
 
Міжнародна-прававы аддзел