У Следчым камітэце на сустрэчы з расійскай дэлегацыяй абмеркаваны пытанні арганізацыі сумеснага пасяджэння калегій і прафесійнай падрыхтоўкі
04.04.2018
У цэнтральным апараце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь 3 красавіка 2018 года адбылася рабочая сустрэча першага намесніка Старшыні Аляксея Волкава з кіраўніком упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі Алегам Міхайлавым.
З расійскага боку на сустрэчы таксама прысутнічалі кіраўнікі двух раённых следчых аддзелаў па г.Санкт-Пецярбургу, якія нароўні з беларускімі следчымі праходзяць навучанне ў Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Бакі абмеркавалі практычныя аспекты, звязаныя з прафесійнай падрыхтоўкай і павышэннем кваліфікацыі супрацоўнікаў двух ведамстваў на базе адукацыйных устаноў Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі і названага Інстытута БДУ.
Прадстаўнікі следчых ведамстваў дзвюх краін таксама абмеркавалі практыку ўзаемадзеяння пры расследаванні крымінальных спраў у рамках Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах 1993 года і іншых міжнародна-прававых інструментаў у сферы барацьбы са злачыннасцю.
Даведкава: Расійская Федэрацыя з'яўляецца асноўным партнёрам Рэспублікі Беларусь пры аказанні прававой дапамогі па крымінальных справах. Доля даручэнняў аб аказанні падобнай дапамогі, накіроўваемых у Расійскую Федэрацыю і якія паступаюць з кампетэнтных органаў дадзенай дзяржавы, складае каля 70 % ад агульнай колькасці.
На сустрэчы таксама былі закрануты некаторыя арганізацыйныя пытанні падрыхтоўкі трэцяга сумеснага пасяджэння калегій Следчых камітэтаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Арменія, правядзенне якога запланавана ў г. Гомелі.
Рабочая сустрэча спрыяла падтрыманню на высокім узроўні кантактаў з расійскімі калегамі.
Міжнародна-прававы аддзел
Следчага камітэта
Рэспублікі Беларусь
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

