У Віцебскай вобласці следчыя праводзяць праверкі па фактах траўміравання рабочых
26.06.2018
Так, раніцай 25 чэрвеня ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб тым, што ў лакаматыўным дэпо аднаго з прадпрыемстваў абласнога цэнтра раптоўна памёр 48-гадовы машыніст цеплавоза.
Папярэдне ўстаноўлена, што каля 10 гадзін раніцы пацярпелы знаходзіўся на задняй пляцоўцы цеплавоза, які выязджаў з дэпо заднім ходам. Падчас руху мужчыну заціснула паміж бетоннай перагародкай будынка лакаматыўнага дэпо і кабінай лакаматыва, які ў той час рухаўся. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жыхар Віцебска памёр на месцы здарэння.
Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта па гэтым факце праводзіць праверку. Сумесна з прадстаўніком інспекцыі аховы працы агледжана месца здарэння, прызначана судова-медыцынская экспертыза.
У той жа дзень у 16 гадзін 15 хвілін на тэрыторыі прадпрыемства ў Шумілінскім раёне пры выкананні пагрузачных работ на франтальным пагрузчыку "Амкадор" кіроўца выпаў з кабіны і атрымаў цялесныя пашкоджанні. Падчас дастаўлення ў медыцынскую ўстанову 56-гадовы мужчына памёр у аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі.
Следчыя Шумілінскага раённага аддзела Следчага камітэта з удзелам спецыялістаў інспекцыі аховы працы і экспертаў правялі агляд месца здарэння, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, якая дасць магчымасць устанавіць прычыну смерці пацярпелага, апытваюць сведак, усталёўваюць абставіны здарэння.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Святлана Сахарава
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

