Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Віцебскай вобласці за суткі здзейснена два асабліва цяжкіх злачынства – падазраваныя затрыманыя

28.05.2018
На працягу сутак у Віцебскай вобласці здзейснена два асабліва цяжкіх злачынства супраць жыцця і здароўя грамадзян.

Так, 25 мая ў вячэрні час у адной з кватэр па вуліцы Дзімітрава ў Віцебску паміж жыхарамі абласнога цэнтра ў працэсе распіцця спіртных напояў адбылася сварка. У выніку канфлікту 30-гадовы мужчына збіў 50-гадовага, пасля чаго схаваўся з кватэры. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пацярпелы памёр на месцы здарэння.


У дачыненні да 30-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа па частцы 3 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў падазраваны затрыманы. Пасля правядзення першапачатковых следчых дзеянняў з яго удзелам, следчыя плануюць ужыць да яго меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Падчас агляду месца здарэння, праведзенага з удзелам спецыялістаў УДКСЭ па Віцебскай вобласці, выняты рэчавыя доказы, якія будуць даследаваны ў ходзе экспертыз.

Канфлікт, які адбыўся 26 мая паміж жыхарамі вёскі Янкавічы Расонскага раёна, таксама скончыўся трагедыяй.

Сустрэўшыся каля 15 гадзін 40 хвілін з пацярпелым на вуліцы ў вёсцы, падазраваны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ударыў нажом у грудзі пацярпелага. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пенсіянер памёр на месцы здарэння.


Следчымі Расонскага раённага аддзела Следчага камітэта ў дачыненні да 59-гадовага рабочага ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Падазраваны затрыманы.


Следчыя выявілі на месцы здарэння сляды абутку, ровар, на якім перасоўваўся пацярпелы. У выніку ператрусу па месцы жыхарства падазронага канфіскаваныя два нажа. Усталёўваюцца абставіны злачынства.

Расследаванне крымінальных спраў працягваецца.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Святлана Сахарава