У Віцебскім раёне малалетні атрымаў тэрмічны апёк цела - следчыя праводзяць праверку
25.06.2018
Віцебскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце атрымання тэрмічнага апёку васьмігадовым дзіцем.
Устаноўлена, што 22 чэрвеня каля 20 гадзін з медыцынскай установы ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб дастаўленнi малалетняга жыхара Віцебска з тэрмічным апёкам галавы, твару і пясцяў рук.
Следчая група, якая выбыла на месца здарэння, устанавіла, што хлопчык разам з бацькамі знаходзіўся на дачным участку ў адным з садовых таварыстваў Віцебскага раёна. Дзіця гуляла паблізу вогнішча, у якім спальвалі смецце. У вогнішча трапіў балон мантажнай пены. А 19-й гадзіне ў выніку награвання балон выбухнуў, прычыніўшы дзіцяці цялесныя пашкоджанні.
Васьмігадовы хлопчык шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя.
Пасля агляду месца здарэння следчымі прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытваюцца відавочцы, высвятляюцца абставіны здарэння.
Сям'я, у якой выхоўваецца пацярпелае дзіця, пражывае ў Віцебску, па месцы жыхарства характарызуецца здавальняюча, у сацыяльна небяспечным становішчы не знаходзіцца.
Следчыя плануюць накіраваць інфармацыйны ліст у адрас старшыні садовага таварыства аб арганізацыі вывазу смецця з садовых участкаў. У ходзе праверкі ўстаноўлена, што цэнтралізаваны вываз бытавых адходаў адсутнічае, што паслужыла адной з прычын развядзення вогнішча 22 чэрвеня і спальвання ў ім смецця.
Следчыя звяртаюцца да бацькоў - будзьце вельмі асцярожнымі з агнём. Звярніце ўвагу, што найбольш распаўсюджаныя выпадкі пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём: дзіцячая свавольства з агнём; непатушанае вуголле, вогнішчы; незатушаныя недакуркі, запалкі; спальванне смецця ўладальнікамі дач і садовых участкаў; падпал травы, кароткае замыканне, эксплуатацыя электратэхнічных прылад, бытавых прыбораў, печаў.
Памятайце, што ад прыроды дзеці бестурботныя і даверлівыя. Дзеці бываюць няўважлівыя. Таму, чым часцей Вы нагадваеце дзіцяці правілы паводзін, тым больш верагоднасць, што яно іх запомніць і будзе ўжываць.
Захаванне жыцця і здароўя дзяцей - галоўны абавязак дарослых!
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Святлана Сахарава
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

