У Віцебску 43-гадоваму мужчыне прад'яўленае абвінавачанне ў махлярстве і арганізацыі незаконнай міграцыі
14.06.2018
Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта прад'яўленае абвінавачанне ў махлярстве ў асабліва буйным памеры і арганізацыі незаконнай міграцыі 43-гадоваму жыхару Віцебска, які махлярскім шляхам завалодаў аднапакаёвай кватэрай, размешчанай у абласным цэнтры.
Па дадзеных следства, мужчына арганізаваў складанне завяшчання састарэлай жанчынай на імя сына, які ў той момант адбываў пакаранне. Абвінавачаны, маючы выдуманую падставу аказання дапамогі ў продажы кватэры, заключыў шэраг грамадзянска-прававых дагавораў, прадаўшы кватэру трэцяй асобе за 18,5 тыс. долараў ЗША. Вызваленаму з месцаў пазбаўлення волі 63-гадоваму сыну гаспадыні кватэры, грамадзяніну Расійскай Федэрацыі, перадаў толькі 4 тыс. долараў ЗША, завалодаўшы астатнімі грашовымі сродкамі.
Акрамя таго, абвінавачаны, ведаючы аб прымусовай высылцы з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 63-гадова знаёмага, у лістападзе 2016 года садзейнічаў яго незаконнаму ўезду з Смаленскай вобласці і далейшаму знаходжанню ў Віцебску. Мужчына прайшоў на тэрыторыю Смаленскай вобласці, дзе чакаў прыбыцця 63-гадовага знаёмага, якога супрацоўнікі аддзялення па грамадзянстве і міграцыі пасля вызвалення даставілі да прапускнога пункта на мяжы з Расіяй. Ігнаруючы устаноўленыя законам правілы знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прывёз яго на асабістым аўтамабілі ў Віцебск і прадаставіў месца жыхарства.
Па дадзеным факце 63-гадоваму мужчыне следчымі прад'яўлена абвінавачанне ў парушэнні тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь (артыкул 371-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Ён жа прызнаны пацярпелым па крымінальнай справе аб махлярстве.
У цяперашні час следчыя сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правяраюць 43-гадовага абвінавачанага на дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў. Абодва фігуранты заключаны пад варту.
Расследаванне крымінальных спраў працягваецца.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Святлана Сахарава
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

