Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У ходзе расследавання крымінальнай справы аб гібелі дзіцяці ў «Dreamland» выяўлены шэраг парушэнняў з боку супрацоўнікаў і адміністрацыі аквапарка

26.08.2015
Сталічнымі следчымі працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб гібелі 10-гадовага хлопчыка ў аквапарку «Dreamland».

Як перадавалася раней, 22 жніўня на тэрыторыі аквапарка з запоўненай вадой чашы дзіцячага басейна ў непрытомным стане было выцягнута малалетняе дзіця. Нягледзячы на праведзеныя рэанімацыйныя дзеянні непасрэдна ў парку забаў, а пазней ва ўстанове аховы здароўя, выратаваць яму жыццё не ўдалося.

У цяперашні час вынікі праведзеных неадкладных следчых і працэсуальных дзеянняў гавораць аб тым, што дзіця з вады даставалі не супрацоўнікі басейна, адказныя за бяспеку адпачывальнікаў, а непасрэдна наведвальнікі аквапарка, якія пасля і аказвалі першую медыцынскую дапамогу пацярпеўшаму.

Акрамя таго, следствам вызначана, што большасць камер вонкавага відэаназірання, якія павінны фіксаваць усе, што адбываецца ў аквапарку, на момант выпадку знаходзіліся ў нерабочым стане, у тым ліку і тры камеры, размешчаныя непасрэдна ў месцы трагедыі.

Згодна папярэднім дадзеным, атрыманым следчымі ў ходзе расследавання крымінальнай справы, на целе дзіцяці адсутнічаюць цялесныя пашкоджанні. Смерць хлопчыка наступіла ад асфіксіі ў выніку ўтаплення. Якіх-небудзь захворванняў, у тым ліку звязаных з апорна-рухальным апаратам і органамі дыхання, у хлопчыка не было.

На дадзены момант следчымі вядзецца работа па ўстанаўленні дакладнага часу знаходжання дзіцяці пад вадой, праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, накіраваных на даванне прававой адзнакі дзеянням службовых асоб і адказных супрацоўнікаў аквапарка.

На жаль, дадзены трагічны выпадак у парку забаў «Dreamland» з'яўляецца не адзіным. У цяперашні час  упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску працягваецца расследаванне крымінальнай справы па факце траўмаванню на адным з дзіцячых атракцыёнаў парка 2-гадовага хлопчыка з Мазыра.

У рамках расследавання дадзеных крымінальных спраў упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску накіраваны ліст Старшыні Мінгарвыканкама аб прыняцці вычарпальных мер па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыялі траўмаванню і гібелі дзяцей на тэрыторыі забаўляльнага парка «Dreamland».