УСК па Брэсцкай вобласці па факце невядомага знікнення 18-летней жыхаркі Кобрынскага раёна ў жніўні цяперашняга года ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Забойства»
25.08.2014
Дадзенае працэсуальнае рашэнне было прынята па выніках праведзеных пошукавых мерапрыемстваў, а таксама атрыманых у ходзе дадзеных пошукаў доказаў.
Прафесійныя дзеянні следчых, у тым ліку агляды кватэры дзяўчыны, якая прапала, а таксама легкавога аўтамабіля, на якім перамяшчаўся меркаваны злачынца, дазволілі атрымаць доказы дачынення затрыманага маладога чалавека, 1989 года нараджэння, да здзяйснення вышэйпаказанага злачынства.
У ходзе праведзеных следчых дзеянняў з удзелам падазронага, было вызначана, што забойства ён здзейсніў у лясным масіве ў некалькіх кіламетрах ад месца жыхарства дзяўчыны, тамсама ён закапаў яе цела.
У гэты час высвятляюцца матывы і мэты ўчыненага проціпраўнага дзеяння.
Па крымінальнай справе назначаны і праводзяцца ўсе неабходныя судовыя экспертызы.
У дачыненні да падазронага прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Дзеянні падазронага кваліфікаваны па ч.1 арт.139 КК Рэспублікі Беларусь.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

