Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

УСК па Брэсцкай вобласці высвятляе абставіны смерці 33-гадовага жыхара Баранавіцкага раёна

08.06.2015
7 чэрвеня, каля 20 гадзін 30 хвілін, на мосце праз раку Шчара недалёка ад д. Федзюкі Ляхавіцкага раёна электрычным токам смяротна траўміраваны 33-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна. 

Вечарам ён прыехаў на рыбалку разам з сябрам, які для клёву выбраў паблізу другое месца. Па папярэдняй версіі, мужчына на мосце абапіраўся аб металічныя парэнчы ў момант закіду вуды, вудзільна якога закранула лінію электраперадач. Яго сябар пабачыў успышку ад разраду току, пасля чаго зразу ж накіраваўся да пацярпеўшага. Апошні ляжаў на мосце без прыкмет жыцця з апёкамі на целе. Побач знаходзілася аплаўленая ў верхняй частцы вуда даўжынёй 4,5 метра. На ўчастку, дзе адбыўся няшчасны выпадак, лоўля рыбы не забаронена. Супрацоўнікі брыгады хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца выпадку, канстатавалі біялагічную смерць 33-гадовага жыхара Баранавіцкага раёна. Праверку па дадзеным факце праводзіць Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. 

УСК па Брэсцкай вобласці папярэджвае, што падчас рыбалкі варта памятаць, што вуда можа служыць правадніком электрычнага току, таму не варта ажыццяўляць ёй лоўлю рыбы ў непасрэднай блізкасці да ліній электраперадач, а таксама падчас навальніцы.






Афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці
Марына Дранькова