Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

УСК па Гомельскай вобласці: без вестак зніклая жыхарка Кастрычніцкага раёна выяўлена забітай

11.07.2018
Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці ўсталёўваюцца абставіны забойства жыхаркі вёскі Ламавічы Кастрычніцкага раёна, 1983 года нараджэння, якая з чэрвеня бягучага года лічылася як без вестак зніклая.

У Кастрычніцкі РАУС заява аб знікненні жанчыны паступіла ад яе маці. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама ўстаноўлены трое грамадзян, якім пасля было прад'яўлена абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства.

Следчымі ў цесным узаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі і экспертамі сабрана дастатковая колькасць фактычных дадзеных, якія указваюць на дачыненне да забойства жанчыны 19-, 20-, 29-гадовага жыхароў вёскі Чырвоная Слабада. З выкарыстаннем відэазапісаў следчыя правялі допыты, праверкі паказанняў на месцы здарэння, вочныя стаўкі. У межах крымінальнай справы прызначана правядзенне шэрагу экспертыз.

Па версіі следства, 22 траўня 2018 года пацярпелая з'ехала да свайго знаёмага ў суседнюю вёску. Вечар жанчына вырашыла правесці ў доме яго аднавяскоўца ў кампаніі трох незнаёмых мужчын. У начны час, пасля распівання спіртных напояў, у гаспадарчай пабудове домаўладання пацярпелай былі нанесеныя ўдары палкай і цэглай у вобласць галавы. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла.

У мэтах утойвання слядоў злачынства фігуранты крымінальнай справы вывезлі цела жанчыны ў лясны масіў на тэрыторыю Петрыкаўскага раёна і закапалі. У далейшым, калі мужчыны патрапілі ў поле зроку праваахоўнікаў, двое з іх паспелі перахаваць цела ў лесе, дзе яно і было выяўлена ў ходзе расследавання крымінальнай справы.

Траім аднавяскоўцам прад'яўлена абвінавачанне ў забойстве, учыненым групай асоб. Да абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці
Марыя Крываногава