УСК па Мінскай вобласці працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб здарэнні ў шахце ААТ «Беларуськалій»
12.03.2018
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб парушэнні правіл бяспекі горных работ, якое выклікала па неасцярожнасці смерць двух чалавек у шахце ААТ «Беларуськалій» (ч.2 арт.303 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Як перадавалася раней, 9 сакавіка 2018 года на падземным горным участку рудніка 3 рудаўпраўлення адбылося абрушэнне пароды і пад завал трапілі машыніст горных выемачных машын і горнарабочы ачышчальнага забою.
У ноч з 10 на 11 сакавіка гарнавыратавальнікамі былі выцягнуты целы загінуўшых рабочых.

З мэтай агляду месца выкіду пароды, збору дадзеных, фіксацыі слядоў і іншых першапачатковых следчых дзеянняў у шахце працавала следча-аператыўная група пад кіраўніцтвам следчых абласнога апарата ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці.
У рамках расследавання прычын і абставін здарэння следствам вывучаецца забраная вытворчая і тэхнічная дакументацыя, якая рэгламентуе парадак правядзення дадзеных відаў горных работ, якая тычыцца пытанняў задання, якое выконвалася, правядзення інструктажаў па тэхніцы бяспекі. Працягваюцца допыты работнікаў і службовых асоб прадпрыемства. З мэтай устанаўлення дакладнай прычыны гібелі мужчын прызначаны судова-медыцынскія экспертызы.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

