УСК па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа па факце выбуху на заводзе ў вёсцы Каралёў Стан
22.05.2018
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўсталёўваюцца абставіны здарэння на заводзе бітумна-палімерных эмульсій і масцік (НПТАА «Алкід») у вёсцы Каралёў Стан Мінскага раёна.
Раніцай 22 мая ў будынку прадпрыемства адбыўся выбух, які пацягнуў узгаранне і пашкоджанне транспартных сродкаў, што знаходзіліся побач. На момант выбуху ў вытворчым памяшканні знаходзіліся работнікі. Чацвёра мужчын з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу, двое з якіх знаходзяцца ў цяжкім стане.
Пасля лакалізацыі пажару следчыя з удзелам супрацоўнікаў МНС і экспертаў у галіне пажара-і выбухатэхнікі неадкладна прыступілі да агляду месца здарэння.

Па выніках праведзеных першапачатковых мерапрыемстваў Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце парушэння правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі выбухованебяспечных работ, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цялесных пашкоджанняў (ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
У межах крымінальнай справы дапытваюцца сведкі, работнікі, службовыя асобы арганізацыі, вымаецца абсталяванне, дакументацыя, якая тычыцца вытворчага працэсу.
Следчыя і працэсуальныя дзеянні па ўстанаўленню прычын і абставін здарэння працягваюцца.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

