Увага, пошук відавочцы! Следства высвятляе абставіны ДТЗ на вуліцы Матусевіча ў Мінску
22.06.2018
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да 74-гадовага вадзіцеля аўтамабіля Geely LC-cross, які вечарам 31 мая 2018 года здзейсніў наезд на 24-гадовую жанчыну з двухгадовым дзіцем, якія пераходзілі па пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора.
З мэтай устанаўлення абставінаў ДТЗ, следчыя просяць кіроўцу аўтамабіля Peugeot 406 цёмна-сіняга колеру, як мяркуецца, які бачыў момант здзяйснення наезду аўтамабілем Geely LC-cross на пешаходаў і які прыняў меры па затрыманні падазронага, звярнуцца ў орган папярэдняга расследавання.
Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 3895064, 8 (017) 3895078, 8 (029) 6472283.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

