Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Ухіленне ад выплаты падаткаў вядзе на лаву падсудных

24.06.2015
Галоўным следчым упрўленнем завершана расследаванне шэрагу крымінальных спраў у дачыненні да дзвюх арганізаваных груп, якія здзяйснялі фінансавыя махінацыі на тэрыторыі сталіцы на працягу 2011-2014 гг., зарабіўшы пры гэтым больш за 10 мільярдаў рублёў.

У ходзе праведзенага аналізу, следствам вызначана, што схемы ўхілення ад выплаты падаткаў пры ажыццяўленні гаспадарчай дзейнасці па продажы офіснай тэхнікі з наступным абнаяўленнем грашовых сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у зламыснікаў былі практычна ідэнтычныя. Абвінавачваныя наўмысна ўносілі ў бухгалтарскую справаздачнасць яўна фальшывыя звесткі, накіраваныя на завышэнне выдаткаў па набыцці і рэалізацыі тавараў, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні, што прыводзіла да наўмыснага заніжэння падатковай базы і ўхілення ад выплаты падаткаў.

Усе здзелкі па абнаяўленню грашовых сродкаў праводзіліся праз фіктыўныя камерцыйныя структуры. 

У ходзе следства на маёмасць абвінавачваных накладзены арышт на суму больш за 21 мільярд рублёў.

На падставе сабраных у ходзе следства доказаў, усім удзельнікам груп прад'яўлены абвінавачанні па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў у адмыслова буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Крымінальныя справы перададзены пракурору для напрамку ў суд.