Узбуджана крымінальная справа па факце захопу заложніка ў Мінску (абноўлена, +відэа)
01.10.2014
Следчым камітэтам па факце пранікнення нявызначанай асобы з прадметам падобным на пісталет у абменны пункт, размешчаны ў гандлёвым цэнтры "Шчасце", узбуджана крымінальная справа па арт. 291 КК ІРБ (захоп заложніка). На дадзены момант следчымі ў цесным узаемадзеянні з супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні.
З мужчынам сярэдніх гадоў, які захапіў у заложнікі дзяўчыну, вядуцца перагаворы.
Абнаўленне ад 16:40.
У ходзе праведзенай праваахоўнымі службамі спецыяльнай аперацыі заложніца вызвалена.
Работа следча-аператыўнай групы на месцы выпадку працягваецца.
Юлія Ганчарова - аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце захопу заложніка:
Юлія Ганчарова - аб рабоце на месцы здарэння:
Відэа з месца здарэння:
Аляксандр Ластоўскі, прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама, - аб завяршэнні аперацыі па нейтралізацыі мужчыны:
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

