Пажар на ААТ "Валожынскі льнокамбінат": знішчана болей за 1000 тон лёнатрасты, затрыманы падазроны ў падпале
26.01.2015
Раніцай 25 студзеня на адным са складоў ААТ "Валожынскі льнокамбінат" адбылося ўзгаранне лёнатрасты.
Да месца пажару неадкладна выбылі супрацоўнікі падраздзяленняў МНС, Следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Работу следчай групы на месцы выпадку каардынуе намеснік старшыні Следчага камітэта Валерый Гайдучонак.
Першапачатковымі следчымі дзеяннямі і аператыўна-вышуковымі мерапрыемствамі вызначаны падазроны ў здзяйсненні падпалу - мясцовы жыхар, 1995 года нараджэння.
Валожынскім РОСК узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне маёмасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Падазроны затрыманы, у цяперашні час ён дае прызнальныя паказанні.
Па папярэдніх адзнаках знішчана болей за 1000 тон лёнатрасты, прадпрыемству нанесены ўрон у памеры болей за 3 млрд. рублёў.
Відэа з месца выпадку:
Каментарый афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта Сяргея Кабаковіча:
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

