Хутчэй, вышэй, дужэй!
15.09.2014
Беларускія следчыя ў гэтыя выходныя змянілі свае дзелавыя касцюмы на спартыўныя, каб прыняць удзел у спартыўным мерапрыемстве, прысвечаным 3-й гадавіне з дня ўтварэння Следчага камітэта.
У гэту суботу на базе Цэнтра павышэння кваліфікацыі Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі ведамства спаборнічалі ў спрытнасці, хуткасці, сіле – і гэта далёка не поўны пералік выпрабаванняў.
Самымі відовішчнымі этапамі сталі комплексная эстафета, якая адлюстроўвае камандны дух, спартыўны азарт і волю да перамогі, а таксама стральба з пнеўматычнай вінтоўкі кіраўнікоў падраздзяленняў.
Гасцям і ўдзельнікам для агляду была прадстаўлена перасоўная крыміналістычная лабараторыя Следчага камітэта, выстаўка аўта- і мотатранспарту УДАІ МУС.
Па завяршэнні мерапрыемства пераможцы і прызёры пакінулі спартыўнае свята з медалямі і кубкамі.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

