Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

З Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства!

12.09.2017
Паважаныя таварышы, калегі, дарагія ветэраны!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства.

Шэсць гадоў таму назад Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. І з тых пор дата – 12 верасня – стала неад'емнай часткай нашага прафесійнага жыцця.

Прыемна, што за гэты час новая, унікальная сістэма праваахоўных органаў падужэла, заваявала аўтарытэт і павагу не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Акрамя таго, у следчых падраздзяленнях з'явіліся свае службовыя традыцыі, якія могуць быць фундаментам для далейшага развіцця ведамства.

Эфектыўнасць органаў папярэдняга следства мае ключавое значэнне для ўмацавання дзяржаўнасці, для падтрымання веры нашых грамадзян у трыумф справядлівасці і закона. Таму мы будзем і надалей імкнуцца паляпшаць ключавыя паказчыкі нашай дзейнасці, нарошчваць патэнцыял, дабівацца, каб кожная крымінальная справа была раскрыта ў максімальна кароткія тэрміны, а вінаватыя панеслі заслужанае пакаранне.

Безумоўна, рашэнне задач, якія стаяць перад ведамствам, патрабуе ад усіх нас поўнай самааддачы, маральнасці, дысцыплінаванасці, мэтанакіраванасці і настойлівасці.

Дзякую ўсім супрацоўнікам за прафесіяналізм, вернасць абавязку і самаахвярнасць, жадаю мудрасці і вытрымкі ў нялёгкім і вельмі адказным служэнні на дабро Айчыны.

Хачу адмыслова падкрэсліць, што гэта менавіта служэнне, а не проста работа, бо быць следчым азначае заўсёды знаходзіцца ў пошуках праўды. Вышэйшым духоўным сэнсам службовай дзейнасці супрацоўніка Следчага камітэта з'яўляецца аднаўленне справядлівасці.

Ветэранам следства ад душы жадаю добрага здароўя і аптымізму, каб яшчэ доўгія гады заставацца ў страі і перадаваць свой багаты практычны вопыт маладому пакаленню следчых.

Яшчэ раз віншую ўсіх са святам! Поспехаў і невычэрпнай энергіі!

Старшыня Следчага камітэта
Рэспублікі Беларусь
генерал-маёр юстыцыі
І.Д.Наскевіч