Забойства дзяўчыны, цела якой было знойдзена на вул. Васнецова ў сталіцы: расследаванне завершана
14.03.2018
УСК па г. Мінску вызначаны абставіны проціпраўнага пазбаўлення жыцця 21-гадовай ураджэнкі Гомельскай вобласці 5 кастрычніка 2017 года ў прыватным доме па праездзе Весніна ў сталіцы.
Як перадавалася раней, цела дзяўчыны з прыкметамі ўдушэння выявіў вечарам таго ж дня на вуліцы Васнецова вадзіцель таксі. На працягу некалькіх гадзін у выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў вызначана асоба падазронага. Ім аказаўся 21-гадовы ураджэнец Гродзенскай вобласці.
Па паясненнях фігуранта, ён сімпатызаваў пацярпелай, з якой пазнаёміўся за пяць дзён да здарэння. У яго здымнае жыллё яна была запрошана падманным спосабам. У сталіцы дзяўчына працавала ў банку, а малады чалавек пастаяннай крыніцы даходу не меў.
Па вывадах следства, матывам забойства стала жаданне юнака схаваць учыненае перад гэтым згвалтаванне, якое суправаджалася прычыненнем пабояў. Затым збіраўся інсцэніраваць разбойны напад на пацярпелую, для чаго вынес цела забітай у лесапаркавую зону побач з домам і раскідаў яе рэчы.


У ходзе расследавання праведзена скрупулёзная работа па ўзнаўленні абстаноўкі ўчынення злачынстваў і збору доказаў для прад'яўлення затрыманаму абвінавачання і прымянення меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Праведзены агляды месца здарэння, даследаванні рэчавых доказаў, допыты і следчыя эксперыменты.
Дзеянні абвінавачванага следствам кваліфікаваны па ч. 1 арт. 166 (згвалтаванне), п. 8 ч. 2 арт. 139 (забойства з мэтай схаваць другое злачынства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Па заключэнні стацыянарнай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, ён мог усведамляць іх проціпраўны характар і не пакутаваў якім-небудзь захворваннем.
Крымінальная справа пракурорам накіравана ў суд.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску
Марына Дранькова
Фота: УГКСЭ па г. Мінску
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

