Забойства на вул. Куйбышава ў Мінску: расследаванне завершана
05.06.2018
Галоўным следчым упраўленнем завершана расследаванне крымінальнай справы аб разбойным нападзе і забойстве ў Мінску.
Як паведамлялася раней, 29-гадовы ўраджэнец г. Мінска ў дзённы час 29 снежня 2017 года, знаходзячыся ў пад'ездзе дома па вул.Куйбышава ў Мінску, нанёс удары нажом пажылой жанчыне, ад якіх у выніку пацярпелая памерла, пасля чаго ён здзейсніў крадзеж яе маёмасці.

У ходзе расследавання забойства, з дапамогай аналізу паказанняў сведак, даследавання знойдзенных аб'ектаў і вывучэння асобы затрыманага, следчым шляхам было ўстаноўлена дачыненне фігуранта да цяжкага злачынства, якое ён учыніў раней. Так, у маі 2017 года ён здзейсніў разбойны напад на жанчыну з выкарыстаннем нажа ў пад'ездзе жылога дома на вул. М.Багдановіча ў Мінску, пасля чаго завалодаў маёмасцю пацярпелай.
Следствам устаноўлена, што ўсе злачынствы здзяйсняліся мужчынам у стане алкагольнага ап'янення.
У рамках расследавання крымінальнай справы праведзены комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў, дапытана больш за 35 сведак, праведзена больш за 30 экспертыз, у тым ліку шэраг біялагічных і генетычных, якія пацвярджаюць дачыненне мужчыны да здзяйснення злачынстваў.
Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны:
у частцы падзей мая 2017 года
- ч. 3 арт. 207 (разбой, з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання),
- ч. 1 арт. 14 і п. 12 ч. 2 арт. 139 (замах на забойства, спалучанае з разбоем);
у частцы падзей снежня 2017 года
- ч. 3 арт. 207 (разбой, здзейснены паўторна, з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання),
- п.п. 6, 12, 16 ч. 2 арт. 139 (забойства, з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбоем, учыненае асобай, якая раней учынiла забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Абвінавачаны азнаёмлены з матэрыяламі крымінальнай справы. Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, ужытая раней да мужчыны, застаецца нязменнай. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

