Завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога начальніка вытворчасці гафратары ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат»
30.10.2014
Папярэднім расследаваннем вызначана, што абвінавачваны, на працягненні трох гадоў (з 2010 па 2013 год), лабіраваў інтарэсы беларускіх і расійскіх камерцыйных структур ва ўрон камбінату за грашовыя ўзнагароджанні.
Пад маркай заяўленай заказчыкамі прадукцыі ніжэйшых марак, прадпрыемства вырабляла і пастаўляла ў адрас дадзеных структур тавар болей высокай якасці па заніжаным кошце. У выніку проціпраўных дзеянняў службовай асобы камбінату прычынены ўрон у памеры болей за 1,4 мільярда рублёў.
У шэрагу выпадкаў памагатым незаконнай дзейнасці былога начальніка вытворчасці выступаў індывідуальны прадпрымальнік.
Следствам была дакладна вывучана фінансава-гаспадарчая дакументацыя камбіната за перыяд з 2010 па 2013 гады. Праведзена болей трохсот допытаў, дзесяткі вобыскаў па месцы работы і жыхарства абвінавачваных. Накладзены арышт на маёмасць службовай асобы на агульную суму болей за два з паловай мільярда рублёў.
Дзеянні былога начальніка вытворчасці кваліфікаваны па ч.2,3 арт.424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі), ч.1,2 арт.430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама па ч.1 арт.14, ч.2 арт. 430 (замах на атрыманне хабару).
Індывідуальнаму прадпрымальніку прад'яўлена абвінавачанне па ч.1 арт.14, ч.6 арт.16, ч.1 арт.431 (замах на дапамаганне ў дачы хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Крымінальная справа перададзена ў Гомельскі абласны суд.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

