Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Захоп закладніка ў Заслаўі: матыў звязаны з унутрысямейнымі адносінамі

19.07.2018
Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці працягвае устанаўліваць абставіны здарэння ў аддзяленні банка ў Заслаўі, дзе 18 ліпеня мужчына ўзяў у закладнікі сваю 23-гадовую дачку.

Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы па п. 3 ч. 2 арт. 291 (захоп закладніка, здзейснены з прымяненнем падчас захопу або ўтрымання асобы гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага) даручана следчай групе.

Меркаваны матыў здзейсненага злачынства звязаны з унутрысямейнымі адносінамі.

З мэтай максімальна дакладнага ўзнаўлення абставінаў, якія мелі месца, вызначэння прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства, праводзіцца вялікі аб'ём следчых і працэсуальных дзеянняў.

Працягваюцца агляды, выемкі, допыты сведак, усіх задзейнічаных удзельнікаў, вывучаюцца канфіскаваныя запісы камер відэаназірання, збіраюцца характарызуючя матэрыялы.

Прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынская ў дачыненні да пацярпелай, пасмяротная псіхолага-псіхіятрычная ў дачыненні да таго, хто нападаў, генатыпаскапічная, біёлага-генетычныя, а таксама па канфіскаванай прыладзе злачынства.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю