Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Жорсткае забойства жанчыны ў Віцебску: узбуджана крымінальная справа

11.03.2019
Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта выяўляюцца абставіны забойства жанчыны ў абласным цэнтры.

Устаноўлена, што ўдзень 7 сакавіка 2019 года 53-гадовы мужчына, знаходзячыся па месцы жыхарства, падчас сваркі, што паўстала падчас распіцця спіртных напояў, нанёс мноства ўдараў 70- гадовай знаёмай. У выніку жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні, ад якіх сканала на месцы здарэння. 

Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння, выняты і далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы рэчыўныя доказы. Следчыя прызначылі шэраг экспертыз, сярод якіх судова-медыцынская, дактыласкапічная, медыка-крыміналістычная, судова-біялагічная і генетычная. Іх правядзенне даручана ўпраўленню Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці. 

У дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 ст. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (забойства пры абцяжваючых абставінах), ён затрыманы і дапытаны. Па папярэдняй інфармацыі, матывам здзяйснення злачынства з'явілася крыўда на словы жанчыны ў яго адрас.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Аксана Лазько