Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Жыхар Брэста падазраецца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці па продажы аўтамабіляў

29.05.2018
Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўстанаўлівае акалічнасці супрацьпраўнай дзейнасці жыхара абласнога цэнтра.

Па дадзеных следства, жыхар Брэста, 1988 года нараджэння, у перыяд з ліпеня 2016 года па сакавік бягучага года, не ажыццявіўшы рэгістрацыю ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, сістэматычна набываў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь былыя ва ўжыванні транспартныя сродкі. У наступным ён прадаваў іх па больш высокаму кошту.

За названы перыяд фігурант такім спосабам атрымаў даход на агульную суму звыш 88 тысяч рублёў.

Брэсцкім МАСК у дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 233 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Да яго ўжытая мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы. На маёмасць берасцейца накладзены арышт.

Супрацьпраўная дзейнасць падазраванага была выяўлена супрацоўнікамі шостага упраўлення (па Брэсцкай вобласці) ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Колькасць рэалізаваных фігурантам транспартных сродкаў высвятляецца.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці
Дзмітрый Іванюк