Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Па факце разбойнага нападу на ювелірны магазін ZIKO у Мінску ўзбуджана крымінальная справа (+фота, відэа)

20.01.2015
Следчыя працуюць на месцы разбойнага нападу на ювелірны магазін ZIKO размешчаны па пр-ту Незалежнасці ў Мінску.

Вызначана, што каля 17 гадзін 20 студзеня ў магазін зайшоў мужчына, на від 25-30 гадоў. Ён прайшоў за прылавак, нанёс прадаўцу ўдар нажом у паяснічную вобласць, пасля чаго паспрабаваў выкрасці ювелірныя вырабы. 

Аднак, сустрэўшы актыўнае супраціўленне, як з боку прадаўца, так і з боку пакупніка, які знаходзіўся ў гэты момант у магазіне, мужчына знік. 

У цяперашні час праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асобы нападаючага. Па факце разбойнага нападу УСК па г. Мінску ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 207 (разбой) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Відэа з месца выпадку:



Каментарый афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта Аляксея Клімовіча:








Фота падазронага: