Гарачая лінія Следчага камітэта: (8017) 389-50-02
12.09.2014
У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў ад 23 ліпеня 2012 года №667 «Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» грамадзяне і юрыдычныя асобы маюць права звяртацца на гарачую лінію цэнтральнага апарата Следчага камітэта (8 (017) 389-50-02) па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з дзейнасцю камітэта.
Звароты, якія паступілі ў ходзе гарачай лініі, не падлягаюць рэгістрацыі.
Прыём зваротаў падчас гарачай лініі ці прамой тэлефоннай лініі можа быць спынены, калі:
- грамадзянін або прадстаўнік юрыдычнай асобы дапускае ўжыванне нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў;
- звароты змяшчаюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, заахвочванне да ўчынення супрацьпраўнага дзеяння або грамадзянін або прадстаўнік юрыдычнай асобы іншым спосабам злоўжывае правам на зварот;
- ёсць падставы меркаваць, што мэтай звароту падчас прамой тэлефоннай лініі з'яўляецца дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яе дзяржаўных органаў і службовых асоб.
Таксама арганізаваны гарачыя лініі у падраздзяленнях Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь:
| Назва падраздзялення | Тэлефон |
| Упраўленне Следчага камітэта па г. Мінску | (8017) 389-55-55 (час працы: 09.00-13.00, 14.00-18.00 (па працоўных днях)) |
| Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці | (80162) 27-37-24 (час працы: 09.00-13.00, 14.00-18.00 (па працоўных днях)) |
| Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці | (80212) 48-70-38 (час працы: 09.00-13.00, 14.00-18.00 (па працоўных днях)) |
| Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці | (80232) 69-31-34, 69-31-35 (час працы: 09.00-13.00, 14.00-18.00 (па працоўных днях)) |
| Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці | (80152) 72-40-30 (час працы: 09.00-13.00, 14.00-18.00 (па працоўных днях)) |
| Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці | (8017) 289-37-46 (час працы: 09.00-13.00, 14.00-18.00 (па працоўных днях)) |
| Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці | (80222) 23-02-03 (час працы: 09.00-13.00, 14.00-18.00 (па працоўных днях)) |
Апытанне Усе апытанні
Ці ўпэўненыя вы ў сваей абароненасці ад злачынных замахаў у Беларусі?

Следчы камiтэт

