Прыём на службу

Указ Прэзідэнта Рэспбулікі Беларусь ад 10 лістапада 2011 г. № 518 “Пытанні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь” (вытрымка)

14. На службу прымаюцца ў добраахвотным парадку паўналетнія грамадзяне, якія маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю і здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя выконваць задачы, ускладзеныя на Следчы камітэт.

На пасады радавога і малодшага начальніцкага складу, а таксама асобныя пасады сярэдняга і старэйшага начальніцкага складу могуць прымацца грамадзяне, якія не маюць вышэйшай юрыдычнай адукацыі, пры наяўнасці іншай адукацыі, згодна з патрабаваннямі прыёма на пасаду, на якую яны прызначаюцца. Пералік адпаведнасці адукацыі штатным пасадам Следчага камітэта вызначаецца Старшынёй.

На пасады радавога і начальніцкага (малодшага, сярэдняга і старэйшага) складу прымаюцца грамадзяне, як правіла, не старэйшыя за 25 гадоў.

15. Грамадзяне, якія прымаюцца на службу, супрацоўнікі, іх сужэнцы (муж ці жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, пры прыёме на службу, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, падаюць дэкларацыі аб даходах і маёмасці Старшыні або іншаму начальніку згодна з кампетэнцыяй, якая вызначаецца Старшынёй.

Непадача дэкларацыі аб даходах і маёмасці або наўмыснае ўнясенне ў яе няпоўных цi недакладных звестак з'яўляецца падставай для адмовы ў прыёме на службу, прыцягнення да ўстаноўленай законам адказнасці.

16. У дачыненні да грамадзяніна, які прымаецца на службу, праводзіцца спецыяльная праверка, а ў выпадках, вызначаных Старшынёй, - таксама працэдура афармлення допуску да дзяржаўных сакрэтаў.

17. Для вызначэння прыдатнасці грамадзяніна па стане здароўя да службы, а таксама яго індывідуальных псіхалагічных і псіхафізіялагічных якасцяў праводзяцца медыцынскі агляд грамадзяніна і прафесійны псіха-фізіялагічных адбор ваенна-медыцынскімі камісіямі органаў унутраных спраў (далей - ваенна-медыцынскія камісіі).

18. Грамадзяне не могуць быць прыняты на службу ў выпадку:

18.1. здзяйснення ў мінулым злачынства;

18.2. неадпаведнасці патрабаванням, прадугледжаным у пункце 14 гэтага Палажэння;

18.3. прызнання іх недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымi рашэннем суда, якое ўступіла ў законную сілу;

18.4. адмовы ад праходжання спецыяльнай праверкі або працэдуры афармлення допуску да дзяржаўных сакрэтаў;

18.5. адмовы ад падачы дэкларацый аб даходах і маёмасці або наўмыснага ўнясення ў іх няпоўных цi недакладных звестак;

18.6. наяўнасці пацверджанага заключэннем ваенна-медыцынскай камісіі захворвання ці іншага супрацьпаказання, якія перашкаджаюць выкананню імі службовых абавязкаў.

19. У выпадку ўстанаўлення абставінаў, якія перашкаджаюць прыёму грамадзяніна на службу, ён інфармуецца аб прычынах адмовы ў прыняцці яго на службу.

20. Парадак адбору кандыдатаў на службу, у тым ліку правядзення ў дачыненні да іх спецыяльнай праверкі і выкарыстання тэхнічных сродкаў (паліграфа), вызначаецца Следчым камітэтам. Пры гэтым парадак медыцынскага агляду і прафесійнага псіха-фізіялагічнага адбору, парадак абавязковых перыядычных медыцынскіх аглядаў супрацоўнікаў вызначаюцца сумеснымі нарматыўнымі прававымі актамі Следчага камітэта і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

21. Выключаны.

22. Грамадзяне, прынятыя на службу, здымаюцца з вайсковага ўліку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

22-1. Пры паступленні на службу грамадзяне, якія маюць дакументы, што даюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, атрыманыя ад замежных дзяржаў, абавязаны на працягу 5 дзён з даты ўступлення ў сілу кантракту аб службе перадаць іх на час праходжання службы ў адпаведнае кадравае падраздзяленне Следчага камітэта.

Акрамя таго, вы можаце спампаваць наступныя файлы для азнаямлення:

ПОЛОЖЕНИЕ О ПОРЯДКЕ ПРОХОЖДЕНИЯ СЛУЖБЫ В СЛЕДСТВЕННОМ КОМИТЕТЕ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (ИЗВЛЕЧЕНИЕ) (RTF документ/51.53 KB)
ИНСТРУКЦИЯ О ПОРЯДКЕ ОТБОРА КАНДИДАТОВ НА СЛУЖБУ В СЛЕДСТВЕННЫЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ, В ТОМ ЧИСЛЕ ПРОВЕДЕНИЯ В ОТНОШЕНИИ ИХ СПЕЦИАЛЬНОЙ ПРОВЕРКИ И ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ТЕХНИЧЕСКИХ СРЕДСТВ (ПОЛИГРАФА) (ИЗВЛЕЧЕНИЕ) (Документ Microsoft Word/36 KB)
АНКЕТА (Документ Microsoft Word/109 KB)
АВТОБИОГРАФИЯ (Документ Microsoft Word/38.5 KB)

Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю, звяртайцеся ва ўпраўленне кадраў і ідэалагічнай працы ўпраўленняў Следчага камітэта па абласцях і г. Мінску, а таксама ва ўпраўленне кадраў і ідэалагічнай працы цэнтральнага апарата Следчага камітэта.

Упраўленне кадраў і ідэалагічнай працы цэнтральнага апарата Следчага камітэта ажыццяўляе прыём у працоўныя дні з 9.00 да 18.00 па тэлефонах: (8017) 389-50-46, 389-50-60, 389-52-35, 389-52-39, 389-52-37, 389-51-06.

Апытанне Усе апытанні

Калі вы выпадкова знойдзеце зброю або боепрыпасы, што вы зробіце?