Грамадскае абмеркаванне праекта Закона «Аб барацьбе з карупцыяй»
12.08.2014
У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у гэты час праводзіцца грамадскае абмеркаванне праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» у новай рэдакцыі. Праект Закона вызначае механізмы папярэджання карупцыі, у тым ліку абмежаванні, якія ўстанаўліваюцца для службовых і прыраўнаваных да іх асоб, рэгулюе парадак дэкларавання даходаў і маёмасці такіх асоб, замацоўвае новыя меры па процідзеянні карупцыі.
Азнаёміцца з тэкстам праекта Закона можна на інтэрнэт–сайце Генеральнай пракуратуры (www.prokuratura.gov.by). Апроч таго, праект Закона апублікаваны ў сённяшнім нумары газеты «Савецкая Беларусь». Электронная версія праекта таксама даступная на інтэрнэт–сайце газеты «Савецкая Беларусь» (www.sb.by) і Нацыянальным прававым інтэрнэт–партале Рэспублікі Беларусь (www.pravo.by).
Свае заўвагі і прапановы па праекце закона можна накіраваць на інтэрнэт–сайт Генеральнай пракуратуры і Нацыянальны прававы інтэрнэт–партал Рэспублікі Беларусь, а таксама ў рэдакцыю газеты «Савецкая Беларусь» як на паштовы адрас, так і на сайт www.sb.by.
Апытанне Усе апытанні
Ці ўпэўненыя вы ў сваей абароненасці ад злачынных замахаў у Беларусі?

Следчы камiтэт

