Кіраўніцтва
Наскевіч Іван Данілавіч

Наскевіч Іван Данілавіч
Нарадзіўся 25 сакавіка 1970 года ў в.Цераблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
З 1988 па 1990 год праходзіў тэрміновую ваенную службу ва Ўзброеных Сілах СССР.
У 1995 годзе з адзнакай скончыў Украінскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію па спецыяльнасці «правазнаўства».
З 1995 па 2015 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры.
У 2005 годзе без адрыву ад службы атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «эканаміст», скончыўшы з адзнакай Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2015 года №456 прызначаны старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
У 2016 годзе без адрыву ад службы атрымаў трэцюю вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «дзяржаўнае будаўніцтва», скончыўшы Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Волкаў Аляксей Аляксандравіч

Волкаў Аляксей Аляксандравіч
Нарадзіўся 7 верасня 1973 г. у г. Мінску.
У 1996 годзе скончыў Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства.
З 1996 года па 2011 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры.
З 1 студзеня 2012 года – начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па г. Мінску.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2013 года № 322 прызначаны першым намеснікам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Аземша Сяргей Якаўлевіч

Аземша Сяргей Якаўлевіч
Нарадзіўся 17 ліпеня 1974 года ў г. Рэчыцы Гомельскай вобласці.
У 1996 годзе з адзнакай скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці "правазнаўства".
З 1995 года па 1996 год працаваў у пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Гомеля.
З 1996 па 1999 год - аспірант кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
З 1997 года па 2000 год працаваў на розных пасадах у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З 2000 года па 2015 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 2016 года №175 прызначаны намеснікам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Смаль Андрэй Фёдаравіч

Смаль Андрэй Фёдаравіч
Нарадзіўся 1 жніўня 1973 года ў г. Брэсце.
У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
З 1996 года па 1998 год працаваў урачом-стажорам і ўрачом-хірургам у адной з устаноў сістэмы аховы здароўя.
З 1998 года па верасень 2007 года праходзіў службу ў акруговай ваенна-урачэбнай камісіі УУС Брэсцкага аблвыканкама.
З 2007 года па кастрычнік 2017 года працаваў у розных пасадах у Дэпартаменце фінансаў і тылу МУС Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай ваенна-урачэбнай камісіі МУС Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2017 года № 378 прызначаны намеснікам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.