Цэнтральны апарат

Цэнтральны апарат Следчага камітэта ўзначальвае сістэму Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў рэгуляванне і кіраванне ў сферы папярэдняга следства.
У структуру цэнтральнага апарату Следчага камітэта ўваходзяць галоўныя ўпраўленні, упраўленні, аддзелы, сектары (групы) і іншыя падраздзяленні.
Структуру цэнтральнага апарату Следчага камітэта вызначае Старшыня Следчага камітэта па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у межах усталяванай штатнай колькасці Следчага камітэта.