У Гомелі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да начальніка раённай падатковай інспекцыі
07.07.2018
Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да начальніка ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Савецкім раёне г. Гомеля.
Падчас папярэдняга расследавання устаноўлены факты перавышэння ўлады і службовых паўнамоцтваў, учыненых абвінавачаным у 2017 годзе ў інтарэсах двух кіраўнікоў камерцыйных структур і аднаго індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама факт атрымання ім хабару. Па ўказанні начальніка раённай інспекцыі яго падначаленыя, нягледзячы на выяўленыя ў ходзе праверак у аб'ектах гандлю парушэнні, спынілі далейшыя праверачныя дзеянні. У адным выпадку інспектары знішчылі дакументы, якія сведчаць аб падатковай праверцы.
Таксама выяўлены факт злоўжывання абвінавачаным службовымі паўнамоцтвамі пры разглядзе ім справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў галіне прадпрымальніцкай дзейнасці, які быў здзейснены яго знаёмай. Начальнік інспекцыі, без уліку абставінаў справы, неабгрунтавана мінімізаваў пакаранне.
У ходзе правядзення ператрусаў па месцы жыхарства і працы абвінавачанага выяўленыя і канфіскаваныя дарагія гадзіннікі і асадкі, алкагольныя напоі ў падарункавых ўпакоўках, зліткі з каштоўных металаў i iншую маёмасць, на якую накладзены арышт.
На падставе сабраных па справе доказаў следства кваліфікавала дзеянні абвінавачанага па ч.3 арт.426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, асобай, якая займае адказную пасаду), ч.3 арт.430 (атрыманне хабару, здзейсненае асобай, якая займае адказную пасаду), ч.3 арт.424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае асобай, якая займае адказную пасаду) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Следствам старанна вывучаны прычыны і ўмовы, якія спрыялі здзяйсненню злачынстваў, якія прычынілі істотную шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам. У інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці ўнесена прадстаўленне, якое з удзелам следчага разгледжана на калегіі абласной інспекцыі.
Кіраўніцтвам абласной падатковай інспекцыі прыняты комплекс мер арганізацыйнага характару, накіраваны на ўмацаванне працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, папярэджанне карупцыйных правапарушэнняў у тэрытарыяльных інспекцыях вобласці. 7 службовых асоб падатковых органаў рэгіёну звольненыя, 8 - прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці
Марыя Крываногава
Падобныя навіны
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

